Фрыз з назвай інстытута Канфуцыя пры ГДУ уручаны рэктару Сяргею Хахомову на Сусветнай канферэнцыі інстытутаў Канфуцыя ў Паднябеснай

У старажытнай сталіцы Кітая г. Сіань 12-13 снежня 2017 года праходзіць арганізаваная Дзяржаўнай канцылярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы і культуры за мяжой (Ханьбань) 12-я Сусветная канферэнцыя інстытутаў Канфуцыя. На ёй дэлегацыя Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны прадстаўлена ўпершыню ў якасці ВНУ, у якім арганізаваны інстытут Канфуцыя.

У рамках 12-ай канферэнцыі інстытутаў Канфуцыя 13 снежня адбылася сустрэча рэктара ГДУ Сяргея Хахомова з намеснікам міністра адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі сп-м Цянь Сюецзюнем (Tian Xuejun). На сустрэчы прысутнічалі рэктар Нанкінскім універсітэт навукі і тэхналогіі, прафесар Фу Мэнин, дырэктары інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя. Ф. Скарыны прафесары Аляксандр Рагачоў і Ван Лэй.

Былі абмеркаваны сучасны стан і перспектывы супрацоўніцтва нашага ўніверсітэта з кітайскімі ВНУ-партнёрамі, адзначаны дынамічны рост экспарту ў КНР навукаёмістай прадукцыі ГДУ, поспехі ў падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі: за апошнія гады чацвёра кітайскіх спецыялістаў абаранілі кандыдацкія дысертацыі пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Рагачова.

Г-н Цянь Сюецзюнь ўручыў Сяргею Хахомову фрыз з назвай інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя. Ф. Скарыны, пажадаў поспеху ў развіцці навуковых і акадэмічных кантактаў, у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, у вывучэнні кітайскай мовы і культуры на Палессі і ў Беларусі.