Цяпер і па-кітайску
22 мая на базе ГДУ імя Ф. Скарыны ў інстытуце Канфуцыя прайшоў адкрыты ўрок па кітайскай мове для выхаванцаў Гомельскай абласной федэрацыі Ушу. На занятках дзеці вывучылі словы прывітання і самыя простыя фразы для пачаткоўцаў, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй і культурай Кітая.